Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упакоўка, , ж.

  1. гл. пакаваць.

  2. Матэрыял, якім пакуюць.

    • У. з цэлафану.

упакоўшчык, , м.

Работнік па ўпакоўцы чаго-н.

|| ж. упакоўшчыца, .

упаліць, ; зак.

Прымусіць гарэць.

  • Ледзь упаліла сырыя дровы.

|| незак. упальваць, .

упалы, .

  1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго-н.

    • Упалыя вочы.
  2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас).

    • Гаварыць упалым голасам.

упаляваць, ; зак.

Здабыць у час палявання.

  • У. двух зайцаў.

|| незак. упалёўваць, .

|| наз. упалёўванне, і упаляванне, .

упамін, і упамінак, , м. (разм.).

Тое, што і упамінанне.

упамінанне, , н.

  1. гл. упамянуць.

  2. Паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго-, чаго-н.

    • Пра гэту з’яву ёсць шматлікія ўпамінанні ў старых кнігах.

упамянуць, ; зак., .

Назваць, закрануць мімаходам у размове, пры пералічэнні.

  • У. чыё-н. імя.
  • У. пра даўняе здарэнне.

|| незак. упамінаць, .

|| наз. упамінанне, .

упапад, прысл.

Дарэчы, слушна.

  • Сказаць што-н. у.

упарадкавацца, ; зак.

  1. Навесці ў сябе парадак, справіцца з чым-н.

    • У. ў хаце.
  2. Пайсці на лад, наладзіцца.

    • Жыццё горада паступова ўпарадкавалася.
  3. Стаць добраўпарадкаваным.

    • Горад упарадкаваўся.

|| незак. упарадкоўвацца, .

|| наз. упарадкоўванне, .

|| наз. упарадкаванне, .