Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

укапаць, ; зак.

  1. Умацаваць у выкапаным паглыбленні.

    • У. слупы.
    • Як укапаны (укопаны) стаіць (зусім нерухома).
  2. пераважна з адмоўем «не», чаго і без дапаўнення.

    • Змагчы ўскапаць што-н.
    • Зямля такая цвёрдая, рыдлёўкай не ўкапаеш.
  3. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).

    • У. крыху бульбы.

|| незак. укопваць, .

укаранелы, .

  1. Які пусціў глыбока карэнне.

  2. перан. Які трывала замацаваўся дзе-н., усталяваўся (пра погляды, звычкі).

    • Укаранелыя звычкі.

укараніцца, і укаранець, ; зак.

  1. Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю.

    • Укараніўся пырнік у агародзе.
  2. перан. Трывала замацавацца, усталявацца.

    • Укаранілася такая звычка.
  3. Абсталявацца дзе-н., умацаваць сваё становішча.

    • У. на новым месцы.

|| незак. укараняцца, .

|| наз. укараненне, .

укараніць, ; зак.

  1. Пасадзіўшы, даць умацавацца ў глебе каранямі.

  2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго-н. у практыцы; заставіць увайсці ў быт, свядомасць і пад.

    • У гаспадарчы разлік.
    • У. новы метад у вытворчасць.

|| незак. укараняць, .

|| наз. укараненне, .

укараціцца, ; зак.

Стаць карацейшым (у 1 і 3 знач.).

  • Цень укараціўся.
  • З надыходам зімы дні ўкараціліся.

|| незак. укарочвацца, .

|| наз. укарачэнне, .

укараціць, ; зак.

Зрабіць карацейшым (у 1 і 3 знач.).

  • У. рукавы.
  • У тэрмін.

|| незак. укарочваць, .

|| наз. укарачэнне, .

укарміць, ; зак.

  1. Зрабіць сытым, адкарміць.

    • У парсюка.
  2. Пракарміць (разм.).

    • У сям’ю.

|| незак. укормліваць, .

|| звар. укарміцца, .

|| незак. укормлівацца, .

укаціцца, ; зак.

Коцячыся, апынуцца ўнутры чаго-н., увайсці, уехаць.

  • Мяч укаціўся ў вароты.

|| незак. укочвацца, .

укаціць, ; зак.

  1. Коцячы, упхнуць.

    • У. калёсы ў гумно.
  2. перан. Зрабіць, учыніць што-н. непрыемнае (разм.).

    • У. вымову прагульшчыку (аб’явіць у загадзе).
  3. Уехаць куды-н. (разм.).

    • У. у двор на кані.

|| незак. укочваць, .

укачацца, ; зак.

Выкачацца, запэцкацца ў што-н.

  • У. ў гразь.

|| незак. укачвацца, .