укапаць, ; зак.

  1. Умацаваць у выкапаным паглыбленні.

    • У. слупы.
    • Як укапаны (укопаны) стаіць (зусім нерухома).
  2. пераважна з адмоўем «не», чаго і без дапаўнення.

    • Змагчы ўскапаць што-н.
    • Зямля такая цвёрдая, рыдлёўкай не ўкапаеш.
  3. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).

    • У. крыху бульбы.

|| незак. укопваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)