Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узвіць, ✂; зак.

  1. Навіць, наматаць на што-н.

    • У. ніткі на вітушку.
  2. Падняўшы, закружыць, закруціць.

    • Вецер узвіў шматкі паперы.

|| незак. узвіваць, ✂.

узвод​1, ✂, м.

Падраздзяленне роты, эскадрона або батарэі.

|| прым. узводны, ✂.

  • Узводны (наз. узводны камандзір).

узвод​2, ✂, м.

  1. гл. узвесці.

  2. мн. -аў. Прыстасаванне ва ўдарным механізме зброі, якое дае магчымасць узвесці курок (спецыяльны тэрмін).

    • Курок на ўзводзе.

◊

  • На ўзводзе (разм.) — 1) у стане ап’янення; 2) у стане нервовага ўзбуджэння.

|| прым. узвадны, ✂.

узвысіцца, ✂; зак.

  1. Узняцца ўвысь, падняцца вышэй навакольнага (паэт.).

  2. перан. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча, значэння.

    • Жаданне ў.

|| незак. узвышацца, ✂.

|| наз. узвышэнне, ✂.

узвысіць, ✂; зак.

  1. Узняць увысь, падняць вышэй навакольнага (паэт.).

  2. перан. Надаць каму-, чаму-н. больш высокае становішча, значэнне.

    • У. каго-н. у чыіх-н. вачах.

◊

  • Узвысіць голас — тое, што і павысіць голас.

|| незак. узвышаць, ✂.

|| наз. узвышэнне, ✂.

узвышаны, ✂.

  1. Які ўзвышаецца над наваколлем, высокі.

    • Узвышаная мясцовасць.
  2. перан. Поўны глыбокага зместу, значэння, высакародны, які ўзвышаецца над паўсядзённасцю (высок.).

    • Узвышанае пачуццё.

|| наз. узвышанасць, ✂.

узвышацца, ✂; незак.

  1. гл. узвысіцца.

  2. Пра што-н. высокае: стаяць, знаходзіцца дзе-н., вылучаючыся сярод чаго-н. сваёй вышынёй, высіцца.

    • Уздоўж набярэжнай узвышаліся будынкі.

узвышша, ✂, н.

  1. Высокая гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць.

    • Мазырскае ў.
  2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.).

узвышэнне, ✂, н.

  1. гл. узвысіцца, -ць.

  2. Узвышанае месца.

    • Узысці на ў.

узвялічыць, ✂; зак. (высок.).

Паказаць вялікім, значным, праславіць, узнесці.

  • У. радзіму ў песнях.

|| незак. узвялічваць, ✂.

|| наз. узвялічванне, ✂.

|| наз. узвелічэнне, ✂.