Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сухапуцце, , н. (разм.).

Шлях па сушы (у супрацьлегласць воднаму шляху).

сухар, , м.

  1. Высушаны кавалак хлеба, булкі, а таксама гатунак сухога печыва.

    • Пачак сухароў.
    • Малочныя сухары.
  2. перан. Сухі (у 8 знач.), нячулы чалавек (разм.).

    • Не чалавек, а с.

|| прым. сухарны, .

сухарлявы, .

Худы, тонкі, сухі.

  • С. чалавек.

|| наз. сухарлявасць, .

сухарукі, .

Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) у сувязі з атрафіяй мышцаў.

|| наз. сухарукасць, .

сухастоіна, , ж.

Засохлае на корані дрэва.

сухастой, , м., зб.

Засохлыя на корані дрэвы.

|| наз. сухастойны, .

сухата, , ж.

  1. Адчуванне сухасці, адсутнасць вільготнасці (разм.).

    • С. ў роце.
  2. Гарачая сухая пагода.

    • Цэлы май стаяла с.
  3. Клопат, турбота, туга (разм.).

    • На душы с.

сухафрукты, .

Сушаныя фрукты.

  • Кампот з сухафруктаў.

сухаядзенне, , н. (спец.).

Выключэнне вадкасці з харчовага рацыёну на суткі.

сухі, .

  1. Не замочаны, не мокры.

    • Сухая бялізна.
    • Сухое сена.
    • С. кампрэс.
  2. Пазбаўлены вільгаці, не сыры.

    • Сухія дровы.
    • С. клімат.
    • С. вецер.
  3. Які страціў свежасць, сакавітасць, мяккасць, высахлы або высушаны.

    • С. батон.
    • Сухія яблыкі.
    • Сухое малако.
    • С. харч (не вадкі).
  4. Пазбаўлены спажыўных сокаў, засохлы, амярцвелы.

    • С. куст малін.
    • С. корань.
    • Сухая рука (з атрафіраванымі мышцамі).
    • Сухая скура (з-за недастатковага выдзялення тлушчу тлушчавымі залозамі).
  5. Які праводзіцца, робіцца або праходзіць, працякае пры адсутнасці вільгаці, вадкасці.

    • Сухая тынкоўка.
    • С. кашаль (без вадкіх выдзяленняў).
  6. Нішчымны, без нічога (пра хлеб).

    • Дзіця есць с. батон.
  7. Які мае сухарлявы склад цела, хударлявы.

    • С. стары.
  8. перан. Пазбаўлены душэўнай цеплыні, дабрыні; неласкавы.

    • С. чалавек.
    • С. тон (непрыветны).
  9. перан. Скупы, лаканічны.

    • С. пералік фактаў.
  10. Пра гукі: пазбаўлены гучнасці, мяккасці.

    • С. лязгат металу.
  11. Пра лік у гульні: такі, пры якім той, хто прайграў не атрымаў ніводнага ачка.

    • Прайграць матч з сухім лікам.

  • Сухі закон — забарона гандляваць моцнымі алкагольнымі напіткамі.

|| памянш. сухенькі, .

|| наз. сухасць, .