Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сукно, ✂, н.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам.

◊

  • Класці (палажыць) пад сукно што (разм. неадабр.) — адкладваць, адцягваць рашэнне якой-н. справы, не даваць ходу чаму-н.

|| прым. суконны, ✂.

  • Суконная тканіна.
  • Суконная фабрыка.

◊

  • Суконная мова (разм. неадабр.) — невыразная, грубая.

суконка, ✂, ж.

Абрэзак сукна або іншай шарсцяной тканіны.

  • Пачысціць чаравікі суконкай.

суконшчык, ✂, м.

  1. Спецыяліст па вырабу сукнаў.

  2. Гандляр сукном або ўладальнік суконнай фабрыкі (уст.).

сукравіца, ✂, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкам крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак.

|| прым. сукравічны, ✂.

сукупнасць, ✂, ж.

Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго-н.

  • С. прадметаў, фактаў.

сукупны, ✂.

Аб’яднаны, сумесны, агульны.

  • Сукупныя намаганні.

○

  • Сукупны грамадскі прадукт — матэрыяльныя даброты, створаныя грамадствам за пэўны перыяд.