сукно,
Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам.
Класці (палажыць) пад сукно што (
разм. неадабр. ) — адкладваць, адцягваць рашэнне якой-н. справы, не даваць ходу чаму-н.
||
- Суконная тканіна.
- Суконная фабрыка.
Суконная мова (
разм. неадабр. ) — невыразная, грубая.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)