Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апуха́ць, ✂; незак.

Тое, што і пухнуць.

  • Рукі апухаюць.

апу́хлы, ✂ (разм.).

Які апух.

  • А. твар.

|| наз. апухласць, ✂.

апу́шына, ✂, ж.

Дошка ля краю даху; застрэшніца.

апу́шыць, ✂; безас.; зак. (разм.).

Занадта павялічыцца ў аб’ёме (пра жывот).

  • Апушыла жывот.

апушы́ць, ✂; зак.

  1. Абшыць па краях футрам адзенне, абутак.

    • А. паліто.
  2. Пра снег, іней: зацерушыць, абсыпаць.

    • Іней апушыў дрэвы прысад.
  3. Пакрыць, акружыць пушком, чым-н. пушыстым.

|| незак. апушваць, ✂.

|| наз. апуха, ✂ і апушванне, ✂.