Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апо́рны, .

Які з’яўляецца апорай (у 1 знач.), уяўляе сабой апору, аснову чаго-н.

  • А. пункт (умацаванне).
  • Апорная калона.

апо́рт, , м.

Сорт вялікіх зімовых яблыкаў.

|| прым. апортавы, .

апо́стал, , м.

  1. У хрысціянстве: вучань Хрыста, прапаведнік яго вучэння.

  2. перан., чаго. Паслядоўнік і прапаведнік якой-н. ідэі (кніжн.).

  3. Царкоўная кніга, якая змяшчае «Дзеянні» і «Пасланні апосталаў».

|| прым. апостальскі, .

апо́страф, , м.

Надрадковы знак у выглядзе коскі (’), напр. у напісанні надвор’е.

апо́сум, , м.

Сумчатая млекакормячая жывёліна, роднасная пацуку.

апо́ўдні, прысл.

Тое, што і апаўдні.

апо́ўзаць, ; зак.

Тое, што і абпоўзаць.

|| незак. апоўзваць, .

апо́ўзень, , м.

Грунт, парода, што пад дзеяннем вады, свайго цяжару спаўзае па схіле ўніз.

  • Берагавы а.

|| прым. апоўзневы, . Апоўзневыя працэсы.

апо́ўзіны, .

Звязаныя канцамі дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена.

апо́ўзлы, .

Які апоўз, апусціўся.

  • А. бераг.