Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агалі́цца, ; зак.

  1. Зняць вопратку, стаць голым (разм.).

  2. Скінуць покрыва, лісце і пад.

    • Лес агаліўся.
  3. перан. Стаць адкрытым для праціўніка.

    • Фронт агаліўся.

|| незак. агаляцца, .

|| наз. агаленне, .

агалі́ць, ; зак.

  1. Зняць адзенне, покрыва і пад.

  2. Пазбавіць дрэвы лісця і пад.

    • Віхор агаліў таполі.
  3. перан. Зрабіць безабаронным, адкрытым для ворага.

    • А. фронт.
    • А. левы фланг.

|| незак. агаляць, і агольваць, .

|| наз. агаленне, і агольванне, .

аганёк, , м.

Пакаёвая расліна, якая цвіце ярка-чырвонымі кветкамі.

  • Усё лета цвіце а. на акне.

|| прым. аганьковы, .

аганізава́ць, ; незак.

Знаходзіцца ў стане агоніі.

аганьбава́ць, ; зак. (разм.).

Абняславіць, зганьбіць.

  • Ён сваім учынкам аганьбаваў усіх.

агараджа́льны, .

Прызначаны для абгароджвання, засцярогі чаго-н.

  • Агараджальная дамба.

агарадзі́ць, ; зак.

  1. Тое, што і абгарадзіць

  2. перан. Засцерагчы, ахаваць ад каго-, чаго-н.

    • А. чалавецтва ад вайны.

|| незак. агароджваць, .

|| звар. агарадзіцца, .

|| незак. агароджвацца, .

|| наз. агароджванне, .

ага́рак, , м.

Астатак недагарэлай свечкі і пад.

  • А. свечкі.

|| прым. агаркавы, .

агарну́ць, ; зак.

  1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

    • А. коўдрай дзіця.
  2. перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

    • Летні вечар агарнуў зямлю.
  3. перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

    • Думкі пра дом агарнулі хлопца.
    • Млявасць агарнула ўсё цела.
  4. Абняць, ахапіць.

    • Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. агортваць, .

|| звар. агарнуцца, .

|| незак. агортвацца, .

агаро́д, , м.

Участак зямлі звычайна каля дома для вырошчвання агародніны.

  • Зацвіў мак у агародзе.
  • Агарод гарадзіць (разм.) —
    1. пачынаць якую-н. клапатлівую справу;
    2. гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць.
  • Кідаць каменьчыкі ў агарод чый (разм.) — рабіць намёкі, заўвагі, адзывацца пра каго-н. неадабральна.

|| прым. агародны, .

  • Агародныя культуры.