агарну́ць, ✂; зак.

  1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

    • А. коўдрай дзіця.
  2. перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

    • Летні вечар агарнуў зямлю.
  3. перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

    • Думкі пра дом агарнулі хлопца.
    • Млявасць агарнула ўсё цела.
  4. Абняць, ахапіць.

    • Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. агортваць, ✂.

|| звар. агарнуцца, ✂.

|| незак. агортвацца, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)