Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дайсці, ; зак.

  1. да каго-чаго. Ідучы, накіроўваючыся, дасягнуць чаго-н.

    • Д. да станцыі.
    • Тэлеграма дайшла ў той жа дзень.
    • Гук не дайшоў.
    • Дайшлі чуткі аб аварыі самалёта.
    • Да нас дайшлі старажытныя помнікі пісьменнасці.
  2. да чаго. Дасягнуць якога-н. узроўню.

    • Тэмпература дайшла да 30.
  3. да каго-чаго. Пранікнуць у свядомасць.

    • Сэнс заўвагі да яго не дайшоў.
  4. да чаго. Зразумець.

    • Сваім розумам дайшоў да ісціны.
  5. перан., да чаго. Дасягнуць крайняя ступені праяўлення чаго-н.

    • Д. да знямогі.
    • Д. да шаленства.
  6. Даварыцца, дапячыся, даспець.

    • Пірог дайшоў.
    • Памідоры дойдуць на сонцы.
  7. да чаго. Дасягнуць пэўнага службовага становішча.

    • Д. да чына палкоўніка.
  8. чаго. Пасля намаганняў дасягнуць чаго-н.

    • Ён свайго дайшоў.
  9. Даведацца, раскрыць што-н.

    • Следчы дайшоў, хто зрабіў узлом.
  10. Памерці (разм.).

    • Доўга мучыўся небарака, пакуль не дайшоў.

  • Дайсці да торбы (разм.) — збяднець, стаць жабраком.

|| незак. даходзіць, .

  1. Не даходзячы чаго, прыназ. з Р — блізка, паблізу ад чаго-н.

    • Іхняя хата — не даходзячы магазіна.
  2. Не даходзячы да каго-чаго — тое, што і не даходзячы.

    • Чакайце нас не даходзячы да прыпынку.
    • Спыніўся не даходзячы да каня.

даказальны, .

Які можа быць даказаны.

  • Д. тэзіс.

|| наз. даказальнасць, .

даказаць, ; зак.

  1. Пацвердзіць якое-н. палажэнне фактамі.

    • Ён даказаў правільнасць сваіх меркаванняў.
    • Д. сваю адданасць справе.
  2. Дагаварыць да канца.

    • Дайце яму д. сваю прамову.
  3. Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (разм.).

  4. (часцей з адмоўем «не»), Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (разм.).

    • Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа.

|| незак. даказваць, .

даказчык, , м. (разм.).

Той, хто даказвае на каго-н., даносіць, нагаворвае.

|| ж. даказчыца, .

|| прым. даказчыцкі, .

даканаць, ; зак. (разм.).

  1. Давесці да знямогі, да пагібелі; загубіць.

    • Няволя даканала яго.
  2. З цяжкасцю скончыць, завяршыць што-н.

    • Даканалі ўборку бульбы.

|| незак. даконваць, .

дакапацца, ; зак.

  1. Капаючы, дасягнуць чаго-н., знайсці што-н.

    • Д. да клада.
  2. перан. Даведацца, дашукацца (разм.).

    • Д. да сутнасці.

|| незак. дакопвацца, .

дакараць, ; незак.

Папракаць, выказваючы нездавальненне кім-, чым-н.

  • Так жа няможна рабіць, — дакарала бабуля ўнука.

|| наз. дакаранне, .

дакарыць, ; зак.

Выказаць папрок каму-н. за што-н.

  • Д. за няшчырасць.

дакасіцца, ; зак. (разм.).

  1. Косячы, дайсці да якога-н. стану, да якіх-н. вынікаў.

    • Д. да знямогі.
  2. Косячы, дайсці да якога-н. месца, да пэўнай мяжы.

    • Д. да дарогі.

|| незак. дакошвацца, .

дакастрычніцкі, .

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

  • Д. перыяд.