Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

далажыць​1, ✂; зак.

  1. Паведаміць каму-н. аб чым-н.

    • Д. аб ходзе справы.
  2. Паведаміць аб прыходзе наведвальніка.

    • Далажыце пра мяне дырэктару.

|| незак. дакладваць, ✂.

далажыць​2, ✂; зак.

Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці.

  • Д. слоік варэннем.
  • Д. яшчэ дзесятку.

|| незак. дакладваць, ✂.

далакоп, ✂, м.

Рабочы, які капае магілу на могільніку.

  • Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі.

даламіт, ✂, м.

Мінерал шаравата-белага колеру, які складаецца з вуглякіслых солей кальцыю і магнію.

|| прым. даламітавы, ✂.

  • Даламітавыя залежы.

даледніковы, ✂.

Які папярэднічаў з’яўленню леднікоў.

  • Д. перыяд.

далей, прысл.

  1. Выш. ст. да прысл. далёка (у 1 знач.).

    • Бачыць вока далёка, а розум яшчэ д. (з нар.).
  2. Працягваючы пачатае.

    • Чытаць д.
  3. На пэўнай адлегласці.

    • Д., за жытам, пачынаецца бярэзнік.

◊

  • І гэтак далей (скарочана і г.д.) — ужыв. ў канцы пералічэння як напамінак аб тым, што пералічэнне можа быць працягнута.

далейшы, ✂.

  1. Які з’яўляецца працягам папярэдняга; наступны.

    • Далейшыя перагаворы.
  2. далейшае, Будучае.

    • У далейшым будзем рабіць інакш.

далеч, ✂, ж. (разм.).

  1. Далёкае месца.

    • Не паеду ў такую д.
  2. Невымерная прастора, бачная вачамі.

    • Блакітная д. над галавой.

далечыня, ✂ і далячынь, ✂, ж.

Тое, што і даль.

  • Разгледзець далечыню (далячынь) у бінокль.

далёка...

Першая частка складаных слоў са знач. далёкі (у 1 знач.), з далёкай адлегласці, напр. далёкадзейны (апарат), далёкапрывозны (тавар), далёкаструменны, далёкаўсходні.