Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дах, ✂, м.

Верхняя частка будынка, якая засцерагае яго ад дажджу, снегу.

  • Чарапічны д.

◊

  • Пад адным дахам (разм.) — у адным доме з кім-н.

|| прым. дахавы, ✂. Дахавае жалеза.

даха, ✂, ж.

Шуба з футравым мехам і падкладкай.

  • Мядзведжая д.

дахаты, прысл.

Дадому, да сваёй сям’і; у родныя мясціны.

  • Ісці д.
  • На канікулы ехаць д.

дахаўшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст, які крые дах.

  • Д. крые дах.

|| прым. дахаўшчыцкі, ✂.

даход, ✂, м.

Грошы ці матэрыяльныя каштоўнасці, якія атрымліваюцца ад прадпрыемства або ад якога-н. роду дзейнасці.

  • Мільённыя даходы калгасаў.
  • Нацыянальны д.
  • Непрацоўныя даходы.

|| прым. даходны, ✂.

  • Даходная частка бюджэту.

даходлівы, ✂.

Даступны для разумення.

  • Даклад чытаўся даходлівай мовай.

|| наз. даходлівасць, ✂.

даходны, ✂.

  1. гл. даход.

  2. Прыбытковы, які прыносіць даход.

    • Даходнае прадпрыемства.

|| наз. даходнасць, ✂.