Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дазатар, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання вадкіх або сыпкіх рэчываў, для раздзялення на дозы.

|| прым. дазатарны, ✂.

дазваніцца, ✂; зак.

Дачакацца адказу на тэлефонны званок.

  • Цяжка д. ў канцылярыю.

|| незак. дазвоньвацца, ✂.

дазвання, прысл.

Поўнасцю, зусім, начыста.

  • Ворагі зруйнавалі горад д.
  • Узяць усе д.

дазвацца, ✂; зак. (разм.).

Дамагчыся, каб хто-н. адгукнуўся.

  • Паўгадзіны зваў і не змог д.

дазвол, ✂, м.

Згода на што-н.; права зрабіць што-н., а таксама дакумент на такое права.

  • Д. на камандзіроўку.

|| прым. дазвольны, ✂.

дазволіць, ✂; зак.

  1. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.

    • Д. ад’езд.
  2. Даць магчымасць.

    • Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
  3. дазволь(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных.

    • Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.

|| незак. дазваляць, ✂.

дазіметр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння доз іанізуючых выпрамяненняў.

|| прым. дазіметравы, ✂.

дазіметрыя, ✂, ж.

Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама метады і прыборы для вымярэння гэтых велічынь.

|| прым. дазіметрычны, ✂.

дазіраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) дазіроўку.

  • Д. лякарства.

|| наз. дазіраванне, ✂ і дазіроўка, ✂.

дазнанне, ✂, н. (спец.).

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы для ўстанаўлення факта злачынства і павінных у ім асоб.