Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дуалізм, , м.

Філасофскі кірунак, які, у супрацьлегласць манізму, прызнае ў аснове свету два незалежныя і раўнапраўныя пачаткі: матэрыю і дух.

|| прым. дуалістычны, .

дуб, , м.

  1. Буйное ліставое дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі.

    • Д. галлё распусціў.
  2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

    • Бочка з дубу.

  • Дуба даць (разм.) — памерці.

|| памянш.-ласк. дубок, і дубочак, .

|| прым. дубовы, .

дубаваты, (разм.).

Тупы, някемлівы, нявыхаваны.

  • Д. хлопец.

|| наз. дубаватасць, .

дубальтовы, (разм.).

  1. Падвойны.

    • Дубальтовыя рамы.
  2. Які мае два ствалы (пра ружжо).

дубальтоўка, , ж.

Двухствольнае паляўнічае ружжо.

  • Тульская д.

дубец, , м.

Тонкі гібкі прут.

  • З дубцоў плятуць кашы.
  • Не гані каня дубцом, а гані аўсом (з нар.).

|| памянш. дубчык, .

дубець, ; незак.

  1. Мерзнуць, калець.

    • Не зайздросная справа д. на марозе.
  2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп); цвярдзець, лубянець ад холаду.

    • Кажух дубее на холадзе.

дуб’ё, , н., зб. (разм.).

  1. Палкі, колле, дубінкі як зброя ў старадаўнія часы.

  2. перан. Пра тупых, бесталковых людзей (пагард.).

дубільнік, , м.

Рэчыва для дублення шкур.

  • Сінтэтычныя дубільнікі.

дубільня, , ж.

Памяшканне, дзе дубяць шкуры.