Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дур, , м. (разм.).

Дурнота, неразумны ўчынак, дзівацтва.

  • Д. нейкі найшоў на яго.

  • Выбіць дур з галавы — адвучыць ад якіх-н. звычак, ад чаго-н. нядобрага.

дурань, , м.

  1. Неразумны, тупы, абмежаваны чалавек.

    • Д. быў, дык і рабіў дурное.
    • Дурняў не сеюць, яны самі родзяцца (з нар.).
    • Д. дурнем (вельмі дурны).
  2. Назва гульні ў карты.

    • Гуляць у дурня.
  3. іншае:

    • Не дурань (зрабіць, рабіць што-н.) (разм.) — любіць, мае схільнасць да чаго-н.

    • Не дурань паспаць.

    • Застаў дурня богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е (разм. неадабр.) — неразумны чалавек і ў добрай справе нашкодзіць.

    • Няма дурня (разм.) —

      1. выказванне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўленне рабіць што-н.;
      2. не ашукаеш, не спадзявайся.
    • Пакінуць у дурнях — паставіць у няёмкае становішча каго-н.

    • Пашыцца ў дурні (разм. неадабр.) — паставіць сябе ў нязручнае, смешнае становішча.

    • Шукаць дурня (разм.) — хітрасцю прымушаць каго-н. рабіць што-н.

дураслівец, , м. (разм.).

Свавольнік, гарэза, дуронік.

  • Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.

|| ж. дурасліўка, .

дураслівы, .

Свавольны, гарэзлівы, дуроны.

  • Д. хлапец.

|| наз. дураслівасць, .

дурасць, , ж. (разм.).

  1. Разумовая тупасць, абмежаванасць.

    • Па ўласнай дурасці трапіў у бяду.
  2. Неабдуманы ўчынак, дзівацкі выбрык.

    • За ёй вадзіліся розныя дурасці.

дурата, , ж. (разм.).

Дурасць.

  • Лішняя дабрата — дурата (з нар.) — дабрата без розуму шкодная.

дурман, , м.

  1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.

    • Нанюхаўся дурману.
  2. перан. Тое, што адурманьвае, прытупляе розум, свядомасць.

|| прым. дурманны, і дурманлівы, .

дурманіць, ; незак.

Туманіць свядомасць, ап’яняць, атупляць розум.

  • Алкаголь дурманіць галаву.

|| зак. адурманіць, і задурманіць, .

|| звар. дурманіцца, .

|| зак. адурманіцца, .

дурманлівы, .

Які дурманіць, ап’яняе.

  • Д. пах.

|| наз. дурманлівасць, .

дурнаваты, (разм.).

Крыху дурны, не зусім разумны.

  • Д. чалавек.
  • Д. ўчынак.

|| наз. дурнаватасць, .