Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзверцы, .

  1. гл. дзверы.

  2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую-н. адтуліну.

    • Пячныя д.

дзверы, , ж.

Праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём.

  • Навесіць д.
  • Дубовыя д.
  • Зачыніць д. на ключ.

  • Царскія дзверы — у праваслаўнай царкве: галоўны ўваход у алтар.

  • Жыць дзверы ў дзверы (разм.) — адзін насупраць другога.

  • Дзень адчыненых дзвярэй — дзень вольнага наведвання навучальных устаноў з мэтай азнаямлення з імі перад паступленнем на вучобу.

  • Пры зачыненых дзвярах — без допуску пабочных асоб.

  • Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

|| памянш. дзверцы, .

|| прым. дзвярны, .

  • Д. праём.
  • Дзвярная клямка.

дзвесце, ліч.

Лік і колькасць 200.

|| парадкавы ліч. двухсоты, .

дзвынкаць, ; незак.

Утвараць звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.).

  • Недзе дзвынкала шкло.
  • Над вухам дзвынкалі камары.

|| аднакр. дзвынкнуць, .

|| наз. дзвынканне, .

дзе, займ.

  1. займ., прысл. і злучнікавае слова. У якім месцы.

    • Дзе вы працуеце?
    • Горад, дзе я жыў.
  2. займ. прысл. Тое, што і дзе-небудзь.

    • Пашукай лепш, можа дзе згубіў.
    • Ці няма дзе вольнага месца?
  3. часц. Ужыв. для выражэння адносін, сумнення (разм.).

    • Адпачыў? — Дзе адпачыў! Столькі работы.

  • Дзе наша не прападала (разм.) — выраз, які ўжываюць, прыступаючы да дзеяння з рызыкай.

дзевер, , м.

Мужаў брат.

  • Мой д. — справядлівы чалавек.

дзевяноста, ліч.

Лік і колькасць 90.

  • Яму за д. (больш як дзевяноста гадоў)..

|| парадкавы ліч. дзевяносты, .

дзевятка, , ж.

  1. Лічба 9.

  2. Назва чаго-н., што змяшчае дзевяць адзінак (ігральнай карты з дзевяццю ачкамі, групы з дзевяці чалавек або аднародных прадметаў і пад.).

  3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай

  4. Прыехаў на дзевятцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад № 9).

    • Мяч трапіў у дзевятку (верхні вугал футбольных варот).

дзевятнаццаць, ліч.

Лік і колькасць 19.

|| парадкавы ліч. дзевятнаццаты, .

дзевяты, .

  1. гл. дзевяць.

  2. дзевятая. Якая атрымліваецца пры дзяленні на дзевяць.

    • Дзевятая частка.
    • Адна дзевятая (наз.).