Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзябёлы, ✂ (разм.).

  1. Укормлены, сыты.

    • Д. мужчына.
  2. Тоўсты, грубы (пра тканіну).

    • Дзябёлае сукно.

|| наз. дзябёласць, ✂.

дзявацца, ✂; зак. і незак. (разм.).

  1. Знікаць.

    • Кудысьці кнігі з паліцы дзяваюцца?
  2. (прош. час). Знікнуць, прапасці невядома куды.

    • Куды дзяваўся мой партфель?

дзявоцкі, ✂.

Тое, што і дзявочы.

  • Д. гонар.

дзявоцтва, ✂, н.

Стан да шлюбу, а таксама стан жанчыны, якая не ўступіла ў шлюбныя адносіны.

  • У дзявоцтве Сяргеева.

дзявочнік, ✂, м.

У народным вясельным абрадзе: вечарынка з таварышамі ў хаце нявесты напярэдадні вянчання, а таксама наогул вечарынка, на якую збіраюцца дзяўчаты, жанчыны.

дзяга, ✂, ж.

Рэмень, папруга паясная.

  • Цэны прымусілі падцягнуць дзягі.

|| памянш. дзяжка, ✂.

|| прым. дзяжачны, ✂ і дзяжкавы, ✂.

|| прым. дзяжны, ✂ і дзягавы, ✂.

дзягіль, ✂, м.

Высокая травяністая меданосная расліна сямейства парасонавых з зеленавата-белымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. дзягільны, ✂.

дзягцяр, ✂, м.

Той, хто гоніць або прадае дзёгаць.

  • Д. заўсёды пракураны дымам і дзёгцем.

|| ж. дзягцярка, ✂.

|| прым. дзягцярскі, ✂.

дзягцярка, ✂, ж.

  1. гл. дзягцяр.

  2. Пасудзіна для дзёгцю; мазніца.

дзягцярня, ✂, ж.

Прадпрыемства, якое вырабляе дзёгаць.

  • Пабудавалі новую дзягцярню.