Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэ..., прыстаўка.

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці або супрацьлегласці, напр. дэкадзіраваць, дэшыфраваць, дэмантаж, дэгуманізацыя, дэнацыяналізацыя, дэстабілізацыя.

дэбаркадэр, , м.

  1. Плывучая параходная прыстань, а таксама месца пасадкі на параходнай прыстані.

  2. Крытая платформа чыгуначнай станцыі (уст.).

|| прым. дэбаркадэрны, .

дэбатаваць, ; незак. (кніжн.).

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

  • Д. пытанне.

дэбаты, .

Абмеркаванне якога-н. пытання, спрэчкі.

  • Разгарнуліся д.
  • Парламенцкія д.

дэбашыр, , м. (разм.).

Той, хто ўчыняе дэбошы, буян, скандаліст.

|| прым. дэбашырскі, .

дэбашырыць, ; незак. (разм.).

Учыняць дэбошы, буяніць, скандаліць.

|| зак. надэбашырыць, .

|| наз. дэбашырства, .

дэбет, , м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: рахунак паступленняў і даўгоў дадзенай установе.

|| прым. дэбетовы, .

дэбіл, , м.

Чалавек з лёгкай формай прыроджанай псіхічнай непаўнацэннасці, разумовай адсталасці.

дэбільны, .

Псіхічна непаўнацэнны, разумова адсталы па прыродзе.

|| наз. дэбільнасць, .

дэбіт, , м. (спец.).

Колькасць вады, нафты і іншай вадкасці, а таксама газу, якую дае крыніца ў пэўны прамежак часу.

  • Д. нафтавай свідравіны.

|| прым. дэбітны, .