Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэка, , ж.

Верхняя і ніжняя дошкі струннага музычнага інструмента, якія служаць для ўзмацнення гуку.

дэка...

Першая частка складаных слоў са знач. дзесяць (адзінак, названых у другой частцы складання), напр. дэкаграм, дэкалітр, дэкатона.

дэкада, , ж.

  1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; трэцяя частка месяца.

    • Першая д. мая.
  2. Дзесяць дзён, у якія праводзіцца якое-н. грамадскае мерапрыемства.

    • Д. беларускага мастацтва ў Маскве.

|| прым. дэкадны, .

  • Д. графік.

дэкаданс, , м. (кніжн.).

  1. Заняпад, культурны рэгрэс.

  2. Тое, што і дэкадэнцтва.

дэкадэнцтва, , н.

Агульная назва нерэалістычных напрамкаў у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., якія характарызуюцца ўпадніцтвам,; крайнім індывідуалізмам.

|| прым. дэкадэнцкі, .

дэкальтаваны, .

  1. Які мае дэкальтэ.

    • Дэкальтаванае плацце.
  2. Апрануты ў плацце з выразам, які адкрывае шыю, грудзі, плечы.

    • Перад люстэркам прыхарошвалася дэкальтаваная дама.

дэкальтэ, нескл., н.

  1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення, які адкрывае шыю, плечы, верхнюю частку грудзей.

    • Глыбокае д.
  2. нязм. Пра жаночае плацце з такім выразам.

    • Плацце д.

дэкан, , м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

  • Д. філалагічнага факультэта універсітэта.

|| прым. дэканскі, .

дэканат, , м.

Кіраўніцтва факультэта, якое ўзначальвае дэкан.

|| прым. дэканацкі, .

дэкараваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Надаць (надаваць) чаму-н. прыгожы выгляд знешнім убраннем.

  • Д. залу кветкамі.

|| зак. задэкараваць, .