Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэраш, , м.

Аб масці коней: шэры з прымессю іншага колеру поўсці.

дэрбі, нескл., н.

Род конных іпадромных спаборніцтваў.

дэрвіш, , м.

Мусульманскі манах, які вядзе аскетычны спосаб жыцця, факір.

дэрматалогія, , ж.

Аддзел медыцыны, які вывучае хваробы скуры.

|| прым. дэрматалагічны, .

дэрматолаг, , м.

Спецыяліст у галіне дэрматалогіі.

дэрмацін, , м.

Від штучнай скуры з тканіны з нітрацэлюлозным пакрыццем, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, вокладак кніг і інш.

|| прым. дэрмацінавы, .

дэрывацыя, , ж. (спец.).

  1. Бакавое адхіленне снарадаў і куль пры палёце.

  2. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па каналу.

  3. Утварэнне новых слоў ад слова-асновы.

|| прым. дэрывацыйны, .