Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэз..., прыстаўка.

Тое, што і дэ...; ужыв. замест «дэ...» перад галоснымі, напр. дэзактывацыя, дэзарганізацыя, дэзарыентацыя, дэзінтэграцыя, дэзінфармацыя.

дэзавуіраваць, ; зак. і незак.

У міжнародным праве: аб’явіць (аб’яўляць) аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы (дыпламатычнага прадстаўніка) або аб пазбаўленні яго права дзейнічаць надалей ад імя свайго ўрада.

  • Д. пасла.

дэзадарант, , м.

Сродак для паглынання непрыемных пахаў.

|| прым. дэзадарантны, .

дэзактывацыя, , ж. (спец.).

Выдаленне радыеактыўных забруджанняў з паверхні розных прадметаў, збудаванняў і пад.

|| прым. дэзактывацыйны, .

дэзарганізаваць, ; зак. і незак.

Учыніць (учыняць) дэзарганізацыю дзе-н., сярод каго-н.

  • Варожая абарона была цалкам дэзарганізавана партызанамі.

дэзарганізатар, , м.

Той, хто ўносіць дэзарганізацыю.

|| прым. дэзарганізатарскі, .

дэзарганізацыя, , ж.

Парушэнне парадку, дысцыпліны, нармальнай дзейнасці ў якой-н. справе, рабоце і пад.

  • Д. вытворчасці.

|| прым. дэзарганізацыйны, .

дэзарыентаваць, ; зак. і незак.

Пазбавіць (пазбаўляць) правільнай арыентацыі, увесці (уводзіць) каго-н. у зман.

  • Д. праціўніка.

|| наз. дэзарыентацыя, .

дэзерцір, , м.

Той, хто дэзерціраваў з ваеннай службы, з фронту або ўхіляўся ад выканання сваіх грамадзянскіх, службовых і грамадскіх абавязкаў.

|| прым. дэзерцірскі, .

дэзерціраваць, ; зак. і незак.

Учыніць (учыняць) дэзерцірства.

  • Д. з фронту, са сваёй часці.