Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэнансаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

У міжнародным праве; аб’явіць (аб’яўляць) несапраўдным, спыніўшым свае дзеянне.

  • Д. дагавор.

|| наз. дэнансаванне, ✂ і дэнансацыя, ✂.

дэнатурат, ✂, м.

Прызначаны для тэхнічных мэт этылавы спірт-сырэц са спецыяльнымі дабаўкамі.

|| прым. дэнатуратны, ✂.

дэнацыяналізаваць, ✂; зак. і незак.

Вярнуць (вяртаць) нацыяналізаванае ранейшым уладальнікам у прыватную ўласнасць.

|| наз. дэнацыяналізацыя, ✂.

дэндра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да драўняных раслін, напр. дэндрапарк, дэндрасад, дэндрахраналогія;

  2. які мае адносіны да дэндралогіі, напр. дэндракліматалогія.

дэндралогія, ✂, ж.

Раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.

|| прым. дэндралагічны, ✂.

дэндрарый, ✂, м.

Батанічны сад (або яго частка), у якім вырошчваюцца калекцыі розных відаў дрэў і кустоў для навукова-даследчых і культурна-асветных мэт.

дэндролаг, ✂, м.

Спецыяліст па дэндралогіі.

дэнцін, ✂, м. (спец.).

Касцяная тканка зуба.