Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэлегаваць, ✂; зак. і незак.

Паслаць (пасылаць), выбраць (выбіраць) дэлегатам.

  • Д. на з’езд.

дэлегат, ✂, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой-н. арганізацыі, установы, калектыву на сход, канферэнцыю, з’езд і пад.

|| ж. дэлегатка, ✂.

|| прым. дэлегацкі, ✂.

дэлегацыя, ✂, ж.

Група дэлегатаў, якія прадстаўляюць той ці іншы калектыў, дзяржаву і пад.

  • Замежная рабочая д.

дэльта, ✂, ж.

Вусце ракі з яго разгалінаваннямі на асобныя рукавы і частка сушы, што да яго прылягае.

  • Д. Дняпра.

|| прым. дэльтавы, ✂.

дэльтаплан, ✂, м.

Лёгкі безматорны лятальны апарат з трохвугольнай нясучай паверхняй, прызначаны для планіруючых палётаў.

дэльтапланерызм, ✂, м.

Від спорту, звязаны з палётамі на дэльтапланах.

|| прым. дэльтапланерны, ✂.

дэльтапланерыст, ✂, м.

Спартсмен, які лятае на дэльтаплане.

|| ж. дэльтапланерыстка, ✂.

|| прым. дэльтапланерысцкі, ✂.

дэльфін, ✂, м.

Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з падатрада зубатых кітоў.

|| прым. дэльфінавы, ✂.

дэльфінарый, ✂, м.

Комплекс збудаванняў з басейнам для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.