Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэфармаваць, ✂; зак. і незак.

Змяніць (змяняць) форму чаго-н., памер якога-н. цела або яго частак уздзеяннем знешніх сіл.

|| звар. дэфармавацца, ✂.

|| наз. дэфармацыя, ✂.

дэфект, ✂, ж.

Недахоп, загана.

  • Праект з вялікім дэфектам.

|| прым. дэфектны, ✂.

  • Д. экзэмпляр кнігі.

|| наз. дэфектнасць, ✂.

дэфекталогія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

|| прым. дэфекталагічны, ✂.

дэфектолаг, ✂, м.

Спецыяліст па дэфекталогіі.

дэфектыўны, ✂.

Які мае фізічныя або псіхічныя недахопы; ненармальны.

  • Дэфектыўнае дзіця.

|| наз. дэфектыўнасць, ✂.

дэфензіва, ✂, ж.

Палітычная паліцыя ў буржуазнай Польшчы (1918—1939), а таксама назва органаў контрразведкі.

дэфіле, нескл., н. (спец.).

Цясніна або вузкі, цесны праход.

  • Горнае д.

дэфіліраваць, ✂; незак.

  1. Урачыста праходзіць на парадах, дэманстрацыях і пад.

  2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

дэфініцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Кароткае лагічнае азначэнне таго ці іншага паняцця, якое ўключае найбольш істотныя яго адценні.

  • Слоўнікавая д.

дэфіс, ✂, м.

Кароткая злучальная рыска паміж двума словамі (-), напр. груша-сіраціна, горад-герой, а таксама знак пераносу часткі слова з аднаго радка на другі і знак скарачэння, напр. б-ка, т-ва, у выглядзе такой рыскі.