Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дасуха, і досуха), прысл.

Да поўнай сухасці.

  • Выцерці пасуду д.

до1, нескл., н.

Першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

  • Узяць верхняе до.

до2, прысл. (разм.).

Досыць, дастаткова; хопіць.

  • Распісацца ўмее, і до.

доблесны, (высок.).

Які вызначаецца доблесцю, славай.

  • Доблесная праца.
  • Доблесна (прысл.) змагаўся за радзіму.

доблесць, , ж. (высок.).

  1. Мужнасць, адвага, храбрасць.

    • Воінская д.
  2. Высокая самаадданасць у працы, у дзейнасці.

    • Працоўная д.

добра...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. са знач. добры і пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. добраахвотны, добразычлівы.

добраахвотнік, , м.

  1. Чалавек, які добраахвотна уступіў у дзеючую армію.

    • Найсці добраахвотнікам на фронт.
  2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.

    • Ехаць на уборку знайшліся добраахвотнікі.

|| прым. добраахвотніцкі, .

добраахвотны, .

  1. Які робіцца па ўласным жаданні, не прымусова.

    • Добраахвотная праца.
    • Д. ўзнос.
  2. Заснаваны на прынцыпе добраахвотнасці.

    • Добраахвотнае спартыўнае таварыства.

|| наз. добраахвотнасць, .

добразычлівец, , м.

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго-н.

  • Гэта быў шчыры д.

|| ж. добразычліўка, .

добразычлівы, , ж. (кніжн.).

  1. Які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да іншых.

    • Д. чалавек.
  2. Які выражае сваёй сутнасцю прыхільнасць, спагаду.

    • Добразычлівыя словы.

|| наз. добразычлівасць, .