Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дом, ✂, м.

  1. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў, а таксама (зб. ) людзі, якія жывуць у ім.

    • Цагляны д.
    • Збегся ўвесь д.
  2. Кватэра, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.

    • Званілі з дому.
  3. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы.

    • Д. адпачынку.
    • Д. мадэлей.
    • Д. кнігі.
  4. Дынастыя, род (уст.).

    • Д. Рамановых.

◊

  • Дзіцячы дом — дом, дзе жывуць і выхоўваюцца дзеці-сіроты.

  • Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.

  • Жоўты дом — бальніца для душэўна хворых.

|| памянш. домік, ✂ і дамок, ✂.

дома, прысл.

У сваёй хаце, кватэры, там, дзе пражываеш.

  • Пасля работы ён заўсёды д.

◊

  • Не ўсе дома ў каго (разм.) — пра дзівака, дурнаватага чалавека.

  • Адчуваць сябе як дома — вольна.

домабудаванне, ✂, н.

Пабудова дамоў, жылых памяшканняў.

  • Буйнапанэльнае д.

|| прым. домабудаўнічы, ✂.

домабудаўніцтва, ✂, н.

Тое, што і домабудаванне.

|| прым. домабудаўнічы, ✂.

домаўладальнік, ✂, м.

Уласнік дома.

|| ж. домаўладальніца, ✂.

|| прым. домаўладальніцкі, ✂.

домаўласнік, ✂, м.

Той, каму належыць дом.

|| ж. домаўласніца, ✂.

|| прым. домаўласніцкі, ✂.

доменшчык, ✂, м.

Спецыяліст, які будуе, абслугоўвае доменныя печы, а таксама рабочы, што працуе ля домны.

|| прым. доменшчыцкі, ✂.

домна, ✂, ж.

Печ для выплаўкі чыгуну з жалезнай руды.

|| прым. доменны, ✂.

  • Д. цэх.

домра, ✂, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прым. домравы, ✂.

домысел, ✂, м.

Здагадка, заснаваная на нічым не пацверджаных меркаваннях.

  • Пустыя домыслы.