Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дог, , м.

Парода буйных сабак з кароткай поўсцю, тупой мордай і моцнымі сківіцамі, а таксама сабака гэтай парода.

догляд, , м.

Нагляд за кім-, чым-н., клопат аб кім-, чым-н.

  • Д. хворага.
  • Д. жывёлы.
  • Д. пасеваў.

догма, , ж.

Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную пры любых акалічнасцях.

  • Схаластычныя догмы.

догмат, , м.

Асноўнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаецца крытыцы.

  • Догматы хрысціянства.