Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

доўбня, , ж.

  1. Прылада для ўбівання чаго-н., забою жывёлы і пад.

    • Замахнуцца доўбняй.
  2. перан., пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека.

доўг, , м.

  1. Тое, што пазычана (пераважна грошы).

    • Вярнуць д.
  2. Абавязак перад кім-н.

    • Яго д. сачыць за чысцінёй.

  • Не застацца ў даўгу ў каго — адплаціць тым самым.

  • Аддаць апошні доўг — развітацца з нябожчыкам; прысутнічаць пры яго пахаванні.

|| прым. даўгавы, .

доўга...

Першая частка складаных слоў, у якіх націск падае не на першы склад другога слова; адпавядае па значэнню:

  1. слову доўгі (у 1 знач.), напр. доўгавалосы, доўгабароды;
  2. слову працяглы (у часе), напр. доўгатэрміновы, доўгачасовы.

доўгавалакністы, .

З доўгімі валокнамі.

  • Д. лён.

доўгажыхар, , м.

Чалавек, які вызначаецца сваім даўгалеццем.

  • Гэтаму доўгажыхару 120 год.
  • Дрэвы-доўгажыхары (перан.).
  • Арол-д. (перан.).

|| ж. доўгажыхарка, .

|| прым. доўгажыхарскі, .

доўгайгральны, .

Пра грампласцінку: з запісам вялікага аб’ёму.

доўгатэрміновы, .

Дадзены, разлічаны на доўгі тэрмін.

  • Доўгатэрміновая пазыка.

|| наз. доўгатэрміновасць, .

доўгацярпенне, , н. (кніжн.).

Доўгае цярпенне.

  • Скончылася яго д.

доўгачаканы, .

Такі, якога доўга чакалі і не маглі дачакацца.

  • Д. прыезд сына.
  • Доўгачаканая вестка.

доўгі, .

  1. Працяглы ў прасторы.

    • Д. шлях.
  2. Працяглы ў часе.

    • Д. дзень.
    • Доўга (прысл.) чакаць.

  • Доўгія рукі ў каго (разм. неадабр.) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.

  • Доўгі рубель (разм. неадабр.) — лёгкі вялікі заробак.

  • Доўгая песня (разм.) — тое, што не скора можа быць ажыццёўлена.

  • Адкладваць у доўгую скрынку (неадабр.) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.