Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дасуха, і досуха), прысл.

Да поўнай сухасці.

  • Выцерці пасуду д.

досвета, прысл.

Да таго часу, пакуль развіднее.

  • Устаў яшчэ д.

досвітак, , м.

Пара, калі яшчэ толькі пачынае світаць.

  • На досвітку ўсталі рыбакі.

|| прым. досвіткавы, і досвітны, .

  • Досвіткавая цішыня.

дослед, , м.

Навуковы эксперымент, прысвечаны вывучэнню пэўных з’яў, атрыманню неабходных даных для высвятлення заканамернасцей.

|| прым. доследны, .

  • Д. участак.

доступ, , м.

  1. Праход, магчымасць пранікнення куды-н.

    • Няма доступу да крэпасці.
    • Д. свежага паветра ў памяшканне.
  2. Дазвол на наведванне з якой-н. мэтай.

    • Д. наведвальнікаў у бальніцу.
    • Д. у архіў.

досціп, , м.

  1. Востры жарт.

    • Досціпу яму не пазычаць.
  2. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

досыць, прысл.

  1. У дастатковай меры.

    • У калгасе ўсяго д.
  2. (у спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем). Паказвае на пэўную ступень чаго-н.

    • Задача д. складаная.
    • У пакоі д. утульна.
  3. безас. у знач. вык.

    • Выражае загад, патрабаванне.
    • Д. пустых размоў.