Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дол, , м.

  1. Ніз, зямля.

    • Апусціцца на д.
  2. Яма, адкрытая магіла для пахавання (разм.).

    • Капаць д.

|| прым. дольны, .

долам, прысл.

Нізам.

  • Хадзіць д.

долар, , м.

Грашовая адзінка ў ЗША, Канадзе і іншых краінах.

|| прым. доларавы, .

долата, , н.

  1. Сталярны інструмент для выдзёўбвання дзірак, пазоў і пад.

  2. Інструмент, які ўжываецца пры бурэнні.

|| прым. долатавы, .

долевы, .

Звязаны з падзелам чаго-н. на долі, часткі.

  • Долевыя адлічэнні.
  • На долевых пачатках.

долу, прысл. (разм.).

Уніз, наніз, да зямлі.

  • Галлё лазняку хіліцца долу.

долька, , ж.

Частка плода цытрусавых раслін у выглядзе сегмента.

  • Д. апельсіна.

дольнік1, , м. (спец.).

У вершаскладанні: прамежная форма паміж сілаба-танічным і танічным памерам верша.

дольнік2, , м. (уст.).

Удзельнік долі.

дольны, .

Які знаходзіцца ўнізе.

  • Дольная частка муроў.