Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

допінг, ✂, м.

Сродак, які штучна падбадзёрвае арганізм на кароткі час.

|| прым. допінгавы, ✂.

допіс, ✂, м.

Карэспандэнцыя, нататка ў газету, часопіс і пад.

  • Селькораўскі д.

допуск, ✂, м.

  1. Права на ўваход куды-н.

    • Мець д. у лабараторыю.
    • Д. да хворага.
  2. Гранічна дапушчальнае адхіленне ад патрэбнага размеру пры вырабе чаго-н. (спец.).

|| прым. допускны, ✂ і дапускны, ✂.

допыт, ✂, м.

  1. Апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства.

    • Д. вёў следчы.
  2. Падрабязнае настойлівае распытванне (разм.).

    • Мне ўчынілі сапраўдны д.

|| прым. допытны, ✂.