Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дойлід, ✂, м.

Спецыяліст у галіне будаўніцтва; архітэктар.

|| прым. дойлідскі, ✂.

  • Дойлідская спецыяльнасць.

дойлідства, ✂, н.

Мастацтва і майстэрства будавання прыгожых будынкаў.

  • Старажытнае беларускае д.
  • Велічны замак у Міры — выдатны помнік беларускага дойлідства 16 стагоддзя.

|| прым. дойлідскі, ✂.

дойна, ✂, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван.

  • Над Днястром плыла малдаўская д.

дойны, ✂.

Які доіцца, дае малако.

  • Д. статак.
  • Дойная карова.

|| наз. дойнасць, ✂.