Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

доблесны, ✂ (высок.).

Які вызначаецца доблесцю, славай.

  • Доблесная праца.
  • Доблесна (прысл.) змагаўся за радзіму.

доблесць, ✂, ж. (высок.).

  1. Мужнасць, адвага, храбрасць.

    • Воінская д.
  2. Высокая самаадданасць у працы, у дзейнасці.

    • Працоўная д.

добра...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. са знач. добры і пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. добраахвотны, добразычлівы.

добраахвотнік, ✂, м.

  1. Чалавек, які добраахвотна уступіў у дзеючую армію.

    • Найсці добраахвотнікам на фронт.
  2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.

    • Ехаць на уборку знайшліся добраахвотнікі.

|| прым. добраахвотніцкі, ✂.

добраахвотны, ✂.

  1. Які робіцца па ўласным жаданні, не прымусова.

    • Добраахвотная праца.
    • Д. ўзнос.
  2. Заснаваны на прынцыпе добраахвотнасці.

    • Добраахвотнае спартыўнае таварыства.

|| наз. добраахвотнасць, ✂.

добразычлівец, ✂, м.

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго-н.

  • Гэта быў шчыры д.

|| ж. добразычліўка, ✂.

добразычлівы, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да іншых.

    • Д. чалавек.
  2. Які выражае сваёй сутнасцю прыхільнасць, спагаду.

    • Добразычлівыя словы.

|| наз. добразычлівасць, ✂.

добрапрыстойны, ✂.

Які адпавядае правілам, патрабаванням прыстойнасці.

|| наз. добрапрыстойнасць, ✂.

добрасумленны, ✂.

Які чэсна, старанна выконвае свае абавязкі і даручэнні, дбайна, шчыра адносіцца да ўсяго грамадскага.

  • Д. працаўнік.

|| наз. добрасумленнасць, ✂.

добрасуседства, ✂, н.

Сяброўскія адносіны суседзяў.

  • Адносіны добрасуседства.

|| прым. добрасуседскі, ✂.