Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драбавік, .

А, -оў, м. Паляўнічая гладкаствольная стрэльба, якая страляе шротам.

драбілка, , ж.

Машына для драблення чаго-н.

|| прым. драбільны, .

драбінка, , ж.

Дробная часцінка чаго-н.

  • Хлеба ні крупінкі, а солі ні драбінкі.

драбінкі, , н. (разм.).

У калясцы — бакавая абрашотка.

драбіны1,

Лесвіца (прыстаўная).

драбіны2,

  1. Каляска.

  2. Бакавая абрашотка (у калясцы; разм.).

драбіцца, ; незак.

  1. Разбівацца на дробныя часткі.

    • Хвалі драбяцца аб скалы.
  2. перан. Расчляняцца, раздзяляцца.

    • Драбяцца сілы.

|| зак. раздрабіцца, .

драбіць, ; незак.

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. камень.
  2. перан. Раздзяляць, расчляняць.

    • Д. сілы.

|| зак. раздрабіць, .

|| наз. драбленне, .

|| прым. драбільны, .

драблёны, .

Разбіты, здроблены.

  • Драблёная цэгла.

драбна...

Першая частка складаных слоў у знач. дробны, якая ўжываецца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. драбнатвары, драбналессе.