Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрэва, ✂, н.

  1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.

    • Лісцевыя дрэвы.
    • Хвойныя дрэвы.
  2. толькі адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.

    • Разьба па дрэве.
    • Мэбля з чырвонага дрэва.

○

  • Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.

◊

  • За дрэвамі не бачыць лесу (неадабр.) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.

|| памянш. дрэўца, ✂.

дрэва...

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову дрэва, напр. дрэваапрацоўка, дрэванасаджэнне.

дрэваапрацовачны, ✂.

Які адносіцца да выпрацоўкі вырабаў з дрэва (у 2 знач.).

  • Дрэваапрацовачныя работы.

дрэваапрацоўшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва (у 2 знач.).

дрэванасаджэнне, ✂, н.

  1. Пасадка дрэў.

  2. звычайна мн. Пасаджаныя дрэвы.

    • Трэба ахоўваць дрэванасаджэнні.

дрэвападобны, ✂.

Падобны па форме на дрэва.

  • Д. папаратнік.

дрэвастой, ✂, м., зб.

Сукупнасць дрэў, што ўтвараюць лес або ўчастак лесу.

|| прым. дрэвастойны, ✂.

дрэдноўт, ✂, м.

Вялікі браняносец, папярэднік сучаснага лінейнага карабля.

|| прым. дрэдноўтны, ✂.

дрэйф, ✂, м.

Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння, а таксама рух ільдоў, якія нясе цячэнне.

  • Д. айсбергаў.

○

  • Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.

  • Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.

|| прым. дрэйфавы, ✂.

дрэйфаваць, ✂; незак.

  1. Быць у дрэйфе, рухацца пад уздзеяннем ветру або плыні (пра льды, судны і пад.).

    • Карабель дрэйфуе.
  2. безас. Зносіць з месца ветрам або плынню (судна, якое стаіць на якары).

    • Карвет пачало д. да берага.