Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

друг, , м.

  1. Той, хто дружыць з кім-н., блізкі сябар, прыяцель.

    • Стары д. лепш за новых двух (з нар.).
    • Сустрэча з другам.
    • Зялёны д. (аб лесе).
  2. Прыхільнік, абаронца каго-н.

    • Д. дзяцей.
  3. Ужыв. як зварот да блізкага чалавека, а таксама як ветлівы зварот да таварыша, суседа ці сустрэчнага чалавека.

    • Дапамажы, д.
  4. дружа (разм.). Клічная форма звароту да каго-н.

    • Дарагі дружа, спачуваю табе.

  • Друг дома — асоба, якая карыстаецца сімпатыяй і сяброўскімі адносінамі ўсёй сям’і.

  • Будзь другам (разм.) — зварот, які выказвае шчырую просьбу.

другагоднік, , м.

Вучань або студэнт, які застаўся ў тым жа класе на другі год.

|| ж. другагодніца, .

другагодніцтва, , н.

Знаходжанне другі год у тым жа класе, на тым жа курсе з прычыны непаспяховасці.

другакласнік, , м.

Вучань другога класа.

|| ж. другакласніца, .

другарадны, .

  1. Не асноўны, не самы важны.

    • Другараднае пытанне.
  2. Не лепшы, такі, якіх многа.

    • Д. пісьменнік.

|| наз. другараднасць, .

другаразовы, .

Паўторны.

  • Другаразовае паведамленне.

другаразрадны, .

Другога разраду, пасрэдны.

  • Д. рэстаран.

другасны, .

  1. Вытворны, не зыходны; які з’яўляецца другой, пазнейшай ступенню ў развіцці чаго-н.

    • Д. прадукт.
    • Другасныя спірты.
  2. Пабочны, не асноўны.

    • Другасныя палавыя адзнакі.

|| наз. другаснасць, .

другачарговы, .

Які адносіцца да другой чаргі, менш важны.

  • Другачарговыя грузы.
  • Другачарговая справа.

|| наз. другачарговасць, .

другі, .

  1. Ліч. парадкавы ліч. к. два.

    • Д. год.
    • Д. па парадку.
    • Другога мая.
  2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

    • Зусім д. голас.
  3. Паўторны.

    • Д. прыезд.
  4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

    • Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.
    • Адзін большы, д. меншы.
  5. Не галоўны па значэнню, другарадны.

    • На другіх ролях.
    • Другая скрыпка.
  6. Які замяняе першага, сапраўднага.

    • У яго цяпер д. бацька.
  7. Не гэты, іншы.

    • Другім разам.
  8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

    • Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.
  9. другая, -ой. Які атрымліваецца дзяленнем на два.

    • Другая частка.
    • Адна другая (наз. палавіна).
  10. другое, -ога, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

    • На другое падалі мачанку.
  11. Хтосьці іншы, не сам.

    • Сам не гам і другому не дам (з нар.).