Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драбавік, ✂.

А, -оў, м. Паляўнічая гладкаствольная стрэльба, якая страляе шротам.

драбілка, ✂, ж.

Машына для драблення чаго-н.

|| прым. драбільны, ✂.

драбінка, ✂, ж.

Дробная часцінка чаго-н.

  • Хлеба ні крупінкі, а солі ні драбінкі.

драбінкі, ✂, н. (разм.).

У калясцы — бакавая абрашотка.

драбіны​1, ✂

Лесвіца (прыстаўная).

драбіны​2, ✂

  1. Каляска.

  2. Бакавая абрашотка (у калясцы; разм.).

драбіцца, ✂; незак.

  1. Разбівацца на дробныя часткі.

    • Хвалі драбяцца аб скалы.
  2. перан. Расчляняцца, раздзяляцца.

    • Драбяцца сілы.

|| зак. раздрабіцца, ✂.

драбіць, ✂; незак.

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. камень.
  2. перан. Раздзяляць, расчляняць.

    • Д. сілы.

|| зак. раздрабіць, ✂.

|| наз. драбленне, ✂.

|| прым. драбільны, ✂.

драблёны, ✂.

Разбіты, здроблены.

  • Драблёная цэгла.

драбна...

Першая частка складаных слоў у знач. дробны, якая ўжываецца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. драбнатвары, драбналессе.