Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрывакол, ✂, м.

  1. Той, хто наймаецца калоць дровы.

  2. Цяжкая з клінападобным лязом сякера для колкі дроў; калун.

дрывасек, ✂, м.

Той, хто сячэ лес на дровы, займаецца нарыхтоўкай дроў.

дрывотнік, ✂, м.

Павець для дроў.

  • Дровы знаходзіліся ў дрывотніку.

дрывотня, ✂, ж.

Тое, што і дрывотнік.

дрыг, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужыв. у значэнні дзеясловаў дрыгаць і дрыгануць.

  • Жарабя д. нагой.

дрыгавічы, ✂ (гіст.).

Адно з племянных усходнеславянскіх аб’яднанняў, якое пазней разам з крывічамі і радзімічамі ўвайшло ў склад беларускай народнасці.

дрыгатлівы, ✂.

Які ўздрыгвае, дрыжыць; трапяткі.

  • Дрыгатлівыя зарніцы.

дрыгаць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць рэзкія адрывістыя рухі (пераважна нагамі).

|| аднакр. дрыгнуць, ✂ і дрыгануць, ✂.

|| наз. дрыганне, ✂.

дрыгва, ✂, ж.

Багністае топкае месца.

  • Непраходная д.

|| прым. дрыгвяністы, ✂.

  • Д. бераг возера.

дрыготка, ✂, ж. (разм.).

Дрыжыкі, хваляванне ад страху і пад.

  • Д. ахапіла цела.
  • Нервовая д.

|| прым. дрыготкі, ✂.

  • Д. голас.