другі,
-
Ліч. парадкавы
ліч. к. два.- Д. год.
- Д. па парадку.
- Другога мая.
-
Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.
- Зусім д. голас.
-
Паўторны.
- Д. прыезд.
-
Ужыв. пры супрацьстаўленні.- Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.
- Адзін большы, д. меншы.
-
Не галоўны па значэнню, другарадны.
- На другіх ролях.
- Другая скрыпка.
-
Які замяняе першага, сапраўднага.
- У яго цяпер д. бацька.
-
Не гэты, іншы.
- Другім разам.
-
займ. неазнач. Які-н. іншы.- Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.
-
другая, -ой. Які атрымліваецца дзяленнем на два.
- Другая частка.
- Адна другая (
наз. палавіна).
-
другое, -ога, н. Страва, якая падаецца пасля першай.
- На другое падалі мачанку.
-
Хтосьці іншы, не сам.
- Сам не гам і другому не дам (
з нар. ).
- Сам не гам і другому не дам (
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)