дрэва,
-
Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.
- Лісцевыя дрэвы.
- Хвойныя дрэвы.
-
толькі
адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.- Разьба па дрэве.
- Мэбля з чырвонага дрэва.
Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.
За дрэвамі не бачыць лесу (
неадабр. ) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)