Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дохлы, .

  1. Мёртвы (пра жывёл, насякомых).

    • Д. пацук.
    • Дохлыя мухі.
  2. перан. Нядужы, хілы, хваравіты (разм. зневаж.).

    • Нейкі ён на выгляд д.

дохнуць, ; незак.

Паміраць, здыхаць (пра жывёлу, насякомых).

  • Ад мухамораў мухі дохнуць.
  • Ад бяскорміцы жывёла дохне.

|| зак. здохнуць, і падохнуць, .