Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэвальвацыя, , ж. (спец.).

Ажыццяўляемае ў заканадаўчым парадку змяншэнне залатога ўтрымання грашовай адзінкі або зніжэнне курсу нацыянальнай валюты.

|| прым. дэвальвацыйны, .

дэвіз, , м.

  1. Кароткае выслоўе, якое выражае кіруючую ідэю паводзін або дзейнасці.

    • Наш д. — наперад!
  2. Слова або выслоўе, якое на конкурсах аўтар ставіць на творы замест свайго імя.

    • Праект пад дэвізам «Перамога».

|| прым. дэвізны, .

дэвіяцыя, , ж. (спец.).

  1. Адхіленне стрэлкі компаса ад лініі магнітнага мерыдыяна пад уздзеяннем вялікіх мас жалеза, а таксама электрамагнітных палёў.

  2. Адхіленне (цела, што рухаецца) ад зададзенага напрамку (напр. самалёта, судна, кулі, снарада) пад уплывам якіх-н. выпадковых прычын.

|| прым. дэвіяцыйны, .