Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэбаркадэр, ✂, м.

  1. Плывучая параходная прыстань, а таксама месца пасадкі на параходнай прыстані.

  2. Крытая платформа чыгуначнай станцыі (уст.).

|| прым. дэбаркадэрны, ✂.

дэбатаваць, ✂; незак. (кніжн.).

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

  • Д. пытанне.

дэбаты, ✂.

Абмеркаванне якога-н. пытання, спрэчкі.

  • Разгарнуліся д.
  • Парламенцкія д.

дэбашыр, ✂, м. (разм.).

Той, хто ўчыняе дэбошы, буян, скандаліст.

|| прым. дэбашырскі, ✂.

дэбашырыць, ✂; незак. (разм.).

Учыняць дэбошы, буяніць, скандаліць.

|| зак. надэбашырыць, ✂.

|| наз. дэбашырства, ✂.

дэбет, ✂, м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: рахунак паступленняў і даўгоў дадзенай установе.

|| прым. дэбетовы, ✂.

дэбіл, ✂, м.

Чалавек з лёгкай формай прыроджанай псіхічнай непаўнацэннасці, разумовай адсталасці.

дэбільны, ✂.

Псіхічна непаўнацэнны, разумова адсталы па прыродзе.

|| наз. дэбільнасць, ✂.

дэбіт, ✂, м. (спец.).

Колькасць вады, нафты і іншай вадкасці, а таксама газу, якую дае крыніца ў пэўны прамежак часу.

  • Д. нафтавай свідравіны.

|| прым. дэбітны, ✂.

дэбітор, ✂, м. (спец.).

У бухгалтарскай і гаспадарчай практыцы — даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.

|| прым. дэбіторскі, ✂.

  • Дэбіторская запазычанасць.