Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэпазіт, , м. (спец.).

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захавання або з спецыяльнай мэтай.

|| прым. дэпазітны, .

дэпанент, , м. (спец.).

Асоба, якая ўнесла дэпазіт.

|| прым. дэпаненцкі, .

дэпаніраваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Унесці (уносіць) у якасці дэпазіту.

  2. Перадаць (перадаваць) на захаванне (ратыфікацыйныя граматы).

|| наз. дэпаніраванне, .

дэпартаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Выгнаць (выганяць), выдаліць (-ляць) з краіны.

  • Д. супрацоўніка пасольства.

|| наз. дэпартацыя, .

дэпартамент, , м.

  1. У некаторых краінах — аддзел міністэрства, вышэйшай дзяржаўнай установы.

    • Дзяржаўны д. (назва міністэрства дзяржаўных спраў у ЗША).
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.

|| прым. дэпартаменцкі, .

дэпеша, , ж.

  1. Тое, што і тэлеграма (уст.).

  2. Спешнае дыпламатычнае паведамленне (спец.).

дэпо, нескл., н.

  1. Будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў і вагонаў.

    • Лакаматыўнае д.
  2. Будынак для пажарных машын.

    • Пажарнае д.

|| прым. дэпоўскі, .

дэпрэсіўны, , (спец.).

Звязаны з дэпрэсіяй, які выражае дэпрэсію.

  • Д. стан.

|| наз. дэпрэсіўнасць, .

дэпрэсія, , ж.

  1. Хваравіта прыгнечаны псіхічны стан (спец.).

    • Неўратычная д.
  2. Упадак, застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

    • Эканамічная д.

|| прым. дэпрэсійны, .

дэпутат, , м.

  1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

    • Гарадскі Савет дэпутатаў.
    • Д. Вярхоўнага Савета.
  2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| ж. дэпутатка, .

|| прым. дэпутацкі, .

  • Д. мандат.