дзверы,
Праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём.
- Навесіць д.
- Дубовыя д.
- Зачыніць д. на ключ.
Царскія дзверы — у праваслаўнай царкве: галоўны ўваход у алтар.
Жыць дзверы ў дзверы (
разм. ) — адзін насупраць другога.Дзень адчыненых дзвярэй — дзень вольнага наведвання навучальных устаноў з мэтай азнаямлення з імі перад паступленнем на вучобу.
Пры зачыненых дзвярах — без допуску пабочных асоб.
Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго
-н. з просьбай аб чым-н.
||
||
- Д. праём.
- Дзвярная клямка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)