Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дух, , м.

  1. Свядомасць, мысленне, псіхічныя здольнасці, тое, што прымушае да дзеянняў, дзейнасці; пачатак, што вызначае паводзіны, дзеянні.

    • У здаровым целе здаровы д.
    • Д. пярэчання.
  2. Унутраная маральная сіла.

    • Высокі баявы д.
    • Ваяўнічы д.
  3. У рэлігійна-містычных уяўленнях: бесцялесная, звышнатуральная істота.

    • Святы д.
    • Злы д.
    • Нячысты д.
  4. перан., чаго. Змест, сапраўдны сэнс, адметная адзінка чаго-н.

    • Па духу закона.
    • Адчуць д. часу.
  5. Тое, што і дыханне (разм.).

    • Д. займае.
    • Д. перавесці.
  6. Тое, што і паветра (разм.).

    • Лясны д.
  7. Тое, што і пах (разм.).

    • Цяжкі д.

  • Выматаць духі (разм.) — давесці да знямогі.

  • Духу баяцца (разм.) — адчуваць страх пры адным упамінанні каго-н.

  • Каб і духу чыйго не было (разм.) — аб рашучым патрабаванні чыйго-н. выдалення.

  • Не хапае духу (разм.) — пра адсутнасць рашучасці, смеласці.

  • Падаць духам — траціць надзею, адчайвацца.

  • Святым духам (разм. жарт. іран.) — невядома чым, нічым (жыць, існаваць).

духабор, , м.

Член адной з рэлігійных сект, якія адмаўляюць абрады праваслаўнай царквы і ў 18 ст. аддзяліліся ад яе.

|| ж. духаборка, .

|| прым. духаборскі, .

духавенства, , н., зб.

Служыцелі рэлігійнага культу.

  • Праваслаўнае д.
  • Каталіцкае д.
  • Мусульманскае д.

  • Белае духавенства — частка праваслаўнага духавенства, якая не дае зароку строга прытрымлівацца бясшлюбнасці і інш.

  • Чорнае духавенства — частка праваслаўнага духавенства, якая строга прытрымліваецца манаскага зароку — не ўступаць у шлюб.

духавіты, (разм.).

Пахучы, з прыемным модным пахам.

  • Пракосы духавітага сена.

духавы, .

  1. Які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра (пра музычныя інструменты).

    • Д. аркестр.
  2. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра.

    • Духавая печ.
    • Д. прэс

духан, , м.

Невялікі шынок (на Каўказе, на Блізкім Усходзе).

духаншчык, , м.

Гаспадар духана.

|| ж. духаншчыца, .

духата, , ж.

Душнае, нясвежае паветра.

  • У пакоі страшэнная д.
  • У тайзе стаяла д.

духі, .

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, што ўжываецца як парфумерны сродак.

  • У пакоі адчуўся ледзь улоўны пах тонкіх духоў.

духмяны, .

Як: прыемна пахне.

  • Духмянае сена.

|| наз. духмянасць, .