дух назоўнік | мужчынскі род

  1. Свядомасць, мысленне, псіхічныя здольнасці, тое, што прымушае да дзеянняў, дзейнасці; пачатак, што вызначае паводзіны, дзеянні.

    • У здаровым целе здаровы д.
    • Д. пярэчання.
  2. Унутраная маральная сіла.

    • Высокі баявы д.
    • Ваяўнічы д.
  3. У рэлігійна-містычных уяўленнях: бесцялесная, звышнатуральная істота.

    • Святы д.
    • Злы д.
    • Нячысты д.
  4. пераноснае значэнне, чаго. Змест, сапраўдны сэнс, адметная адзінка чаго-н.

    • Па духу закона.
    • Адчуць д. часу.
  5. Тое, што і дыханне (размоўнае).

    • Д. займае.
    • Д. перавесці.
  6. Тое, што і паветра (размоўнае).

    • Лясны д.
  7. Тое, што і пах (размоўнае).

    • Цяжкі д.
    • Выматаць духі (размоўнае) — давесці да знямогі.
    • Духу баяцца (размоўнае) — адчуваць страх пры адным упамінанні каго-н.
    • Каб і духу чыйго не было (размоўнае) — аб рашучым патрабаванні чыйго-н. выдалення.
    • Не хапае духу (размоўнае) — пра адсутнасць рашучасці, смеласці.
    • Падаць духам — траціць надзею, адчайвацца.
    • Святым духам (размоўнае жарт, іранічны сэнс) — невядома чым, нічым (жыць, існаваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)