Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дуэліст, ✂, м.

Тое, што і дуэлянт.

дуэль, ✂, ж.

  1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання чэсці і асабістага гонару.

    • Выклікаць на д.
    • Забіты на дуэлі.
  2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.

    • Шахматная д.
    • Артылерыйская д. (перастрэлка).

|| прым. дуальны, ✂.

дуэлянт, ✂, м.

Удзельнік дуэлі, дуэлей (у 1 знач.).

дуэт, ✂, м.

  1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

    • Дуэты з опер.
  2. Выканаўцы такіх твораў.

    • Спяваць дуэтам.
    • Эстрадны д.
    • Танцавальны д.

|| прым. дуэтны, ✂.